ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 кастрычніка 2004 г. № 863-ПСР2

Аб узнагароджанні Г.А.Егіазаряна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, шматгадовую добрасумленную работу па захаванню нацыянальнай культурнай самабытнасці ўзнагародзіць намесніка дырэктара па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню і сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Авіякампанія Трансавіяэкспарт», старшыню савета Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Егіазаряна Георгія Анушаванавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.