ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 20 кастрычнiка 2004 г. № 1306

АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.I.ГАНЧАРЭНКI Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 Камандзiраваць з 21 па 22 кастрычнiка 2004 г. у г.Маскву
(Расiйская Федэрацыя) Мiнiстра сувязi Ганчарэнку Уладзiмiра
Iванавiча для правядзення перагавораў па пытаннях далейшага развiцця
беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва ў галiне сувязi i iнфарматызацыi
ў рамках удзелу ў 4-й Мiжнароднай выстаўцы-форуме "Iнфакамунiкацыi
Расii - ХХI стагоддзе", прысвечанай развiццю тэлекамунiкацый i новых
iнфармацыйных тэхналогiй.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi