ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 кастрычніка 2004 г. № 1319

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з 20 снежня 2004 г. па 10 студзеня 2005 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў і Мінскага гарвыканкома і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Міністэрству адукацыі:

да 1 снежня 2004 г. зацвердзіць пералік міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў (па ўзгадненню), прапанаваных для ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;

пры неабходнасці па ўзгадненню з зацікаўленымі ўносіць змяненні ў названы пералік.