ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 2004 г. № 1322

Аб камандзіраванні Л.С.Мальцава, Ю.І.Меранцова, І.В.Дырмана, І.Д.Чыкала ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць у г. Маскву (Расійская Федэрацыя):

Міністра абароны Мальцава Леаніда Сямёнавіча для ўдзелу 25 кастрычніка 2004 г. у рабочай сустрэчы прадстаўнікоў абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі;

Міністра абароны Мальцава Леаніда Сямёнавіча, намесніка Міністра абароны Меранцова Юрыя Іванавіча, намесніка Міністра абароны па ўзбраенню – начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Дырмана Івана Васільевіча, намесніка Міністра абароны па тылу – начальніка тылу Узброеных Сіл Чыкала Івана Дзмітрыевіча для ўдзелу 26 кастрычніка 2004 г. у пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.