ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 кастрычніка 2004 г. № 1359

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства спорту і турызму, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму і падпісанні дадзенага Пагаднення.

Зацвердзіць у якасці асновы для вядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.