ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 кастрычніка 2004 г. № 1362

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве пры ажыццяўленні кантролю асоб, тавараў і транспартных сродкаў, якія перасякаюць беларуска-польскую дзяржаўную граніцу

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве пры ажыццяўленні кантролю асоб, тавараў і транспартных сродкаў, якія перасякаюць беларуска-польскую дзяржаўную граніцу (прыкладаецца)*, з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных у ходзе перагавораў.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча на падпісанне названага Пагаднення.