ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 кастрычніка 2004 г. № 1365

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах і падпісанні гэтага Пагаднення

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах і падпісанні гэтага Пагаднення.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах (прыкладаецца)*.