ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 2 лiстапада 2004 г. № 1385

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI "ВIЦЕБСКАЯ
ОРДЭНА "ЗНАК ПАШАНЫ" ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМIЯ ВЕТЭРЫНАРНАЙ
МЕДЫЦЫНЫ" ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 За значны ўклад у забеспячэнне аграпрамысловага комплексу
рэспублiкi квалiфiкаванымi спецыялiстамi i навуковымi кадрамi,
актыўнае развiццё навуковых даследаванняў i мэтанакiраванае ix
прымяненне на практыцы, павышэнне якасцi навучальнага працэсу на
аснове новых форм i метадаў выкладання i ў сувязi з 80-годдзем з дня
заснавання ўзнагародзiць установу адукацыi "Вiцебская ордэна "Знак
Пашаны" дзяржаўная акадэмiя ветэрынарнай медыцыны" Ганаровай
граматай Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi