УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 лістапада 2004 г. № 548

Аб прысваенні Н.І.Рыжых ганаровага звання «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь»

За значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне арганізацыі гандлю прысвоіць генеральнаму дырэктару беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства «Гандлёвы дом «На Нямізе» ў форме таварыства з абмежаванай адказнасцю Рыжых Надзеі Іванаўне ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь».