ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 лістапада 2004 г. № 1432

Аб камандзіраванні А.А.Паўлоўскага ў г. Рэзекне (Латвійская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча ў г. Рэзекне (Латвійская Рэспубліка) для ўдзелу 11–12 лістапада 2004 г. ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю з часу ўтварэння Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвійскай Рэспублікі.