ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    12 лiстапада 2004 г. № 1443

АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.М.АПАЦКАГА Ў г.ВАРШАВУ I г.ПОЗНАНЬ
(РЭСПУБЛIКА ПОЛЬШЧА)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Камандзiраваць з  15  па  17  лiстапада  2004 г.  у г.Варшаву i
г.Познань (Рэспублiка Польшча) намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў
i  аховы  навакольнага асяроддзя Апацкага Аляксандра Мiкалаевiча для
правядзення  сустрэч  з  прадстаўнiкамi  дзелавых  колаў  Рэспублiкi
Польшча  па  пытаннях  узаемавыгаднага супрацоўнiцтва ў галiне аховы
прыроды  i  падпiсання  Пратакола  аб  намерах  памiж  Мiнiстэрствам
навакольнага  асяроддзя Рэспублiкi Польшча,  Мiнiстэрствам прыродных
рэсурсаў  i  аховы  навакольнага  асяроддзя  Рэспублiкi  Беларусь  i
Дзяржаўным  камiтэтам  прыродных рэсурсаў Украiны па ўзаемадзеянню ў
распрацоўцы i ўкараненнi сумеснага пiлотнага праекта па  манiторынгу
i  ацэнцы  якасцi  грунтавых  вод у басейне ракi Буг,  а таксама для
ўдзелу ў Мiжнароднай экалагiчнай выстаўцы ПОЛЭКА.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi