ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 верасня 1996 г. № 621-XIII

Аб праекце Закона Рэспублікi Беларусь «Аб iмiграцыi»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб іміграцыі».

2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб іміграцыі» з улікам унесеных заўваг і прапаноў і прадставіць яго на разгляд у другім чытанні на сесію Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.