ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 кастрычніка 1996 г. № 641-XIII

Аб некаторых праблемах заканатворчай дзейнасцi i пытаннях работы Беларускага iнстытута дзяржаўнага будаўнiцтва i заканадаўства

Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. У мэтах распрацоўкі прапаноў па далейшаму ўдасканаленню заканатворчай дзейнасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, каардынацыі дзеянняў розных суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы, кадыфікацыі і сістэматызацыі заканадаўства і павышэння ролі Беларускага інстытута дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства ў працэсе заканатворчасці ўтварыць пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь рабочую групу (склад прыкладаецца).

2. Рабочай групе ў тэрмін да 20 лістапада 1996 года ўнесці прапановы і праекты неабходных дакументаў.