ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 кастрычніка 1996 г. № 681-XIII

Аб праекце Закона Рэспублікi Беларусь «Аб навуковай дзейнасцi»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб навуковай дзейнасці».

2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы і культуры дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб навуковай дзейнасці» з улікам выказаных дэпутатамі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь заўваг і прапаноў і прадставіць яго на разгляд Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь.