ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 1996 г. № 710-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб творчых саюзах»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб творчых саюзах».

2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы і культуры з улікам унесеных заўваг і прапаноў дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб творчых саюзах» і ўнесці яго на разгляд Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.