ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 1996 г. № 717-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб амнiстыi некаторых катэгорый асоб, якiя ўчынiлi злачынствы»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы».

2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы» з улікам унесеных заўваг і прапаноў і прадставіць яго на разгляд у другім чытанні сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.