ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 лістапада 1996 г. № 776-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па заканадаўству дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» з улікам прапаноў і заўваг дэпутатаў, выказаных імі пры абмеркаванні яго ў першым чытанні, і прадставіць гэты праект на разгляд Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у другім чытанні.