ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 лістапада 1996 г. № 781-XIII
Аб Звароце Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь да Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб прадстаўленнi праекта Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 1997 год»
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць Зварот Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца).
2. Апублікаваць гэты Зварот у газетах «Звязда» і «Народная газета».
ЗВАРОТ
Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб прадстаўленні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1997 год»
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, разумеючы важнасць нармальнага функцыянавання бюджэтнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і яе значнасць у рэфармаванні эканомікі, своечасовасці якаснага разгляду і прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1997 год» у найвышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органе дзяржаўнай улады, звяртаецца да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прапановамі: