ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 1996 г. № 425-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб Упаўнаважаным па правах чалавека ў Рэспублiцы Беларусь»

Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытаннi праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб Упаўнаважаным па правах чалавека ў Рэспублiцы Беларусь».

2. Даручыць камiсiям Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных пытаннях, сродках масавай iнфармацыi, сувязях з грамадскiмi аб’яднаннямi i рэлiгiйнымi арганiзацыямi; па заканадаўству дапрацаваць праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб Упаўнаважаным па правах чалавека ў Рэспублiцы Беларусь» з улiкам прапаноў i заўваг, выказаных дэпутатамi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, i ўнесцi яго на разгляд Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.