ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 ліпеня 1996 г. № 471-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб амнiстыi некаторых катэгорый асуджаных»

У сувязі з 5-й гадавінай прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, кіруючыся прынцыпамі гуманізму, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Даручыць пастаянным камісіям Вярхоўнага Cавета Рэспублікі Беларусь сумесна з Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь дапрацаваць падрыхтаваны групай дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі некаторых катэгорый асуджаных», які распаўсюджваецца ў адносінах да:

асоб, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны;

удзельнікаў ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пацярпеўшых ад чарнобыльскай катастрофы;