ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 верасня 1996 г. № 574-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб тлумачэннi артыкулаў 125 i 127 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб тлумачэнні артыкулаў 125 і 127 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па заканадаўству дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб тлумачэнні артыкулаў 125 і 127 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» з улікам прапаноў і заўваг, выказаных дэпутатамі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, і прадставіць яго на разгляд сесіі ў другім чытанні.