ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 1996 г. № 390-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб стварэннi новых рабочых месцаў i падтрымцы вытворча-гаспадарчай актыўнасцi насельнiцтва»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні асноўныя палажэнні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні новых рабочых месцаў і падтрымцы вытворча-гаспадарчай актыўнасці насельніцтва», унесенага Камісіяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформах.

2. Даручыць камісіям Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформах; па заканадаўству; па сацыяльнай палітыцы і працы; па прамысловасці, транспарту, будаўніцтву, энергетыцы, гандлю і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфарматыцы; па аграрных пытаннях і сацыяльнаму развіццю сяла; па адукацыі, навуцы і культуры; па бюджэту, падатках, банках і фінансах дапрацаваць праект указанага Закона з улікам заўваг і прапаноў, выказаных дэпутатамі Рэспублікі Беларусь, і прадставіць яго для разгляду ў другім чытанні.