ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 чэрвеня 1996 г. № 411-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб рэкламе»

Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытаннi асноўныя палажэннi праекта Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб рэкламе», унесенага Камiсiяй Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па эканамiчнай палiтыцы i рэформах.

2. Даручыць Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па эканамiчнай палiтыцы i рэформах дапрацаваць праект указанага Закона з улiкам заўваг i прапаноў, выказаных дэпутатамi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, i прадставiць яго для разгляду ў другiм чытаннi.