ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 мая 1996 г. № 297-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» у першым чытанні.

2. Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы і культуры з улікам заўваг і прапаноў дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» і ўнесці яго на разгляд Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.