ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 чэрвеня 1996 г. № 360-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва».

2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва» з улікам выказаных дэпутатамі заўваг і прадставіць яго для разгляду ў другім чытанні сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.