ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 чэрвеня 1996 г. № 362-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб аплаце працы ў вышэйшых дзяржаўных органах»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аплаце працы ў вышэйшых дзяржаўных органах».

2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай палітыцы і працы дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аплаце працы ў вышэйшых дзяржаўных органах» з улікам заўваг і прапаноў, унесеных дэпутатамі Бухвоставым А.І. і Новакам В.А., і прадставіць яго на разгляд другой сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.