ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 чэрвеня 1996 г. № 364-XIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб парадку накiравання ваеннаслужачых i работнiкаў органаў унутраных спраў за межы Рэспублiкi Беларусь для выканання мiжнародных абавязацельстваў дзяржавы, удзелу ў баявых дзеяннях i мiратворчых аперацыях»

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых і работнікаў органаў унутраных спраў за межы Рэспублікі Беларусь для выканання міжнародных абавязацельстваў дзяржавы, удзелу ў баявых дзеяннях і міратворчых аперацыях».

2. Даручыць камісіям Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю; па міжнародных справах; па заканадаўству дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых і работнікаў органаў унутраных спраў за межы Рэспублікі Беларусь для выканання міжнародных абавязацельстваў дзяржавы, удзелу ў баявых дзеяннях і міратворчых аперацыях» з улікам унесеных заўваг і прапаноў і прадставіць яго для разгляду ў другім чытанні сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.