УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 лістапада 2004 г. № 568

Аб прысваенні А.М.Касінцу ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь»

За вялікія дасягненні ў навукова-даследчай і ўрачэбнай дзейнасці, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў прысвоіць рэктару ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт» доктару медыцынскіх навук Касінцу Аляксандру Мікалаевічу ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».