ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 25 лiстапада 2004 г. № 1490

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 1 ЛIСТАПАДА 1996 г. № 697
 ___________________________________________________________
 Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
 Беларусь от 29 ноября 2011 г. № 1610 (Национальный реестр
 правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 137,
 5/34856) <C21101610> _

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 1. Унесцi ў дадаткi да пастановы Кабiнета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь ад 1 лiстапада 1996 г. № 697 "Аб мiнiмальных стаўках
аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукi, лiтаратуры i
мастацтва" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Miнiстpaў
Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 31, арт.814; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 57, 5/1289) наступныя
змяненнi:
 1.1. у дадатку 1:
 словы "у мiнiмальных заработных платах" замянiць словамi "у
базавых велiчынях";
 пункт 1 заўваг выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
 "1. Аўтарскае ўзнагароджанне за творы навукi, лiтаратуры i
мастацтва (акрамя вучэбных выданняў), выпуск якiх ажыццяўляецца з
прыцягненнем бюджэтных сродкаў, не можа перавышаць дзве ўстаноўленыя
мiнiмальныя стаўкi.
 Аўтарскае ўзнагароджанне за стварэнне вучэбных выданняў, выпуск
якiх ажыццяўляецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, не можа
перавышаць чатыры ўстаноўленыя мiнiмальныя стаўкi.";
 1.2. у дадатку 2 словы "у мiнiмальных заработных платах" i
"мiнiмальнай заработнай платы" замянiць адпаведна словамi "у базавых
велiчынях" i "базавай велiчынi";
 1.3. у дадатках 3-6 словы "у мiнiмальных заработных платах"
замянiць словамi "у базавых велiчынях".
 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2005 г.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
 ___________________________________________________________