ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 лістапада 2004 г. № 1505

Аб узнагароджанні В.Ч.Юшкевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё гандлю ўзнагародзіць дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «ЦУМ Мінск» Юшкевіча Вольдземара Чэслававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.