УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2004 г. № 632

Аб узнагароджанні Р.І.Янкоўскага ордэнам Айчыны ІІІ ступені

За шматгадовую плённую працу і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры ўзнагародзіць вядучага майстра сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага» Янкоўскага Расціслава Іванавіча ордэнам Айчыны ІІІ ступені.