УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 студзеня 2005 г. № 8

Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2004 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2004 года:

Бондар Таісе Мікалаеўне – дырэктару рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва»;

Бульку Юозасу Вінцавічу – настаяцелю рэлігійнай абшчыны «Парафія касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь»;

Загорскай Ніне Сямёнаўне – дацэнту кафедры тэатральнай творчасці факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», заслужанаму работніку культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўніку рэспубліканскай навукова-асветнай экспедыцыі «Дарога да святыняў з Дабратворным агнём ад Труны Гасподняй»;