ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2005 г. № 3

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства спорту і турызму, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму.

2. Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Харлапа Анатоля Дзмітрыевіча на правядзенне перагавораў па названаму праекту Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.