ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2005 г. № 7

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных у тэкст праекта Пагаднення пры правядзенні перагавораў.

Упаўнаважыць намесніка Міністра адукацыі Кавалёву Таццяну Мікалаеўну на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь дадзенага Пагаднення.