ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 студзеня 2005 г. № 49

Аб камандзіраванні В.Р.Мельніка ў г. Кіеў (Украіна)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 19 па 21 студзеня 2005 г. у г. Кіеў (Украіна) першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Мельніка Вадзіма Рыгоравіча для падрыхтоўкі па пытаннях пілатавання паветранага судна «Боінг-737-500».