ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 студзеня 2005 г. № 52

Аб камандзіраванні А.Ф.Шпілеўскага ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Шпілеўскага Аляксандра Францавіча ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан) для ўдзелу 20–21 студзеня 2005 г. у сустрэчы кіраўнікоў мытных органаў краін Еўрапейскага рэгіёна.