ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 снежня 2004 г. № 80

Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб парадку замяшчэння пасад прафесарска-выкладчыцкага складу ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з падпунктамі 4.6 і 4.20 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў Палажэнне аб парадку замяшчэння пасад прафесарска-выкладчыцкага складу ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, зацверджанае загадам Міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 1996 г. № 58 (зарэгістравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 28 лютага 1996 г. № 1317/12; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 54, 8/512; 2000 г., № 58, 8/3586), наступныя змяненні: