ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2005 г. № 74

Аб узнагароджанні дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За выдатныя навуковыя дасягненні ў галіне лазернай фізікі і прыкладной оптыкі, стварэнне і ўкараненне прыбораў, абсталявання і тэхналогій для машынабудавання, оптыка- і мікраэлектронікі, медыцыны і экалогіі і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.