ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2005 г. № 75

Аб узнагароджанні Г.П.Яблонскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё фізікі паўправаднікоў і паўправадніковых лазераў, шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, развіццё міжнароднага навуковага супрацоўніцтва і падрыхтоўку навуковых кадраў узнагародзіць загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Яблонскага Генадзя Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.