ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2005 г. № 80

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь А.П.Папругі і М.А.Трушко

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Папругу Анатоля Пятровіча, слесара-інструментальшчыка дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 12 рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дарожна-будаўнічы трэст № 5», – за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у справу бесперабойнай работы тэхнікі пры будаўніцтве аўтамабільных дарог;

Трушко Мікалая Аляксандравіча, вадзіцеля аўтобуса рэспубліканскага унітарнага даччынага транспартнага прадпрыемства «Аўтобусны парк № 3 г. Пінска» рэспубліканскага унітарнага транспартнага прадпрыемства «Брэстгрузаўтасэрвіс», – за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у транспартнае забеспячэнне насельніцтва.