ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лютага 2005 г. 23-ПСР3

Аб узнагароджанні Р.І.Янкоўскага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікія заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і значны ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўных сувязей узнагародзіць вядучага майстра сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага» Янкоўскага Расціслава Іванавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.