ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лютага 2005 г. № 117

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ліванскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю і яго падпісанні

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ліванскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю і падпісанні гэтага Пагаднення.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ліванскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю (прыкладаецца*).