ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 студзеня 2005 г. № 110

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь І.М.Скачко і С.С.Шумейкі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё адкрытага акцыянернага таварыства «Гарадзейскі цукровы камбінат» узнагародзіць галоўнага інжынера Скачко Ігара Мікалаевіча і апаратчыка прадпрыемства Шумейку Станіслава Станіслававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.