УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 лютага 2005 г. № 60

Аб узнагароджанні Я.П.Дзямідчыка ордэнам Францыска Скарыны

За заслугі ў развіцці медыцынскай навукі, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі ўзнагародзіць галоўнага навуковага супрацоўніка навуковай групы «Пухліна шчытападобнай залозы» Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт» Дзямідчыка Яўгенія Паўлавіча ордэнам Францыска Скарыны.