ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 лютага 2005 г. № 149

Аб узнагароджанні М.Т.Шарамета Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу рэспублікі ўзнагародзіць кіраўніка адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 4» вытворчага канцэрна «Мінскбуд» Шарамета Мікалая Трафімавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.