УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лютага 2005 г. № 81

Аб узнагароджанні Н.М.Кісялёвай і М.І.Лазавіка дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

За значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканальванне выбарчай сістэмы рэспублікі, добрасумленную працу ў дзяржаўных органах:

1. Узнагародзіць сакратара Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лазавіка Мікалая Іванавіча ордэнам Пашаны.

2. Прысвоіць загадчыку арганізацыйна-прававога аддзела Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Кісялёвай Надзеі Мікалаеўне ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».