ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2005 г. № 180

Аб узнагароджанні А.А.Ранцанца Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокае выканальніцкае майстэрства і значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўзнагародзіць артыста-вакаліста, вядучага майстра сцэны ўстановы «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» Ранцанца Арнольда Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.