ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2005 г. № 181

Аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Рэспублікі Судан

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства спорту і турызму, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Рэспублікі Судан.