ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 лютага 2005 г. № 201

Аб узнагароджанні А.Р.Кадзета, І.І.Магера Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Кадзета Анатолія Рыгоравіча, старшыню Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці;

Магера Івана Іванавіча, першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу вобласці.