ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 лютага 2005 г. № 11

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года «О профессионально-техническом образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2003 г. № 3а (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 39, 8/9297; 2004 г., № 27, 8/10539; № 75, 8/10958), наступныя змяненні і дапаўненні:

пункт 1 дапоўніць словамі «, іх падпарадкавання і формаў навучання»;

пункт 2 дапоўніць часткай наступнага зместу: